Тэма нумара 2: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га.
Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.
Акрамя таго, чытайце:
Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі
Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след
З Гулага – на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча
Самы багаты селянін Гродзенскай губерні: кім ён быў і якім ён быў
Таксама ў нумары: артылерыя Нясвіжскага замка, слаўнае мінулае беларускага сыру, якіх сабак трымалі нашы продкі, рэцэпты заходнебеларускага сняданку, а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну.
100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае.
Першы нумар "Нашай гісторыі" стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.