На вокладцы № 2 «Нашай гісторыі” – Януш Радзівіл. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але гаворка ў нумары не пра гэта, а пра загадку яго партрэта.
Іншая вялікая тэма нумара – Юрый Андропаў, адзін з апошніх кіраўнікоў СССР. «Жыццё, Юра, гэта мокрая палуба»: чаму Андропаў не ўратаваў СССР.
Іх бацькі былі знакавымі беларускімі дзеячамі. А як склалася жыццё дзяцей? Многія вас здзівяць.
Нашчадкі прусаў: дзівосная гісторыя выжывання балцкага анклава каля Ліды.
Барыс Беразоўскі: геніяльны маніпулятар
Майсей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР. Гісторык Уладзімір Ляхоўскі раскапаў яго лёс.
Алеся Луцкевіч пра дзеда Антона: “Я чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць”
Дзіцячыя гульні 1960-х, 70-х і 80-х.
А таксама: палтэргейст у Барысаве – з’ява, зафіксаваная міліцыяй, якая дагэтуль не атрымала фізічнага тлумачэння.
+ Новыя коміксы.
Пытайцеся ў шапіках, кнігарнях і ў крамах.