Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

e-часопiс

“Наша Гісторыя” № 7 (12) — 2019. Электроннае выданьне

  • Часопісы > 2019
  • Код тавару: 6584
  • Год: 2019
  • Аўтар(ы):
  • Тып выданьня: e-часопiс
  • Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»
PDF
5.00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

«Што тут, думаю, за ліха? Зусім п’яных не відаць». Гэты артыкул Сяргея Астанковіча — і пра тое, чаму ў Беларусі пілі менш, чым у Расіі, і пра ролю чалавека ў гісторыі.

«Больш чыстыя» — артыкул з гісторыяй аднаго міфа. У сацыяльных сетках ці ў прыватнай размове пасля лазні, калі заходзіць гаворка пра паходжанне беларусаў, нярэдка можна пачуць, што беларусы, маўляў, самыя чыстыя славяне. Не тое што суседзі: змяшаныя з фіна-вуграмі рускія ці змяшаныя з цюркамі ўкраінцы. Адкуль у такіх поглядаў растуць ногі, разабраўся кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.

15 жніўня 2019 года спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Напалеона Банапарта — чалавека, які пакінуў велізарны след у сусветнай гісторыі. Пра незвычайныя наступствы тагачаснай напалеонаманіі піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў. Ён знайшоў дзень і месца, калі ў Беларусі ўпершыню дзіця ахрысцілі Напалеонам і колькі такіх дзяцей усяго было.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко, які аднаўляе біяграфіі самых значных постацяў беларускай і сусветнай гісторыі. Гэта заўсёды захапляльна. Гэтым разам герой вокладкі — Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР. Ён супрацьстаяў ЗША і быў хросным бацькам Гарбачова. Ён быў настолькі верны «генеральнай лініі», што проста зліўся з ёю. Ён нават стаў рускім, хоць нарадзіўся беларусам. Ён быў адным з самых уплывовых людзей ХХ стагоддзя — наколькі магчыма быць уплывовым у сістэме, у якой усе людзі — вінцікі.

Хто і як бамбіў беларускія гарады ў вайну: праўда і міфы.
Вампір пад Лепелем: як у 1845 годзе сяляне з Акуліна раскапалі магілу і адсеклі галаву суседа Ларкі Пабойні.
Жывая і мёртвая. Дзве жонкі князя Януша Радзівіла на адным партрэце — расказвае мастацтвазнаўца Надзея Усава.
Ад Pingwina да «Белага полюса»: беларуская гісторыя марозіва. Расказвае доктар гісторыі Аляксандр Белы.
Польская вёска на беразе Басфора — з гісторыяй больш чым у паўтара стагоддзя. Піша гісторык Сяргей Егарэйчанка.
«Халера ясная!» Хвароба, якой мы не баімся, але часта ўспамінаем. Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.
А ў нашай цанёнай многімі рубрыцы «народы Беларусі» кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч гэтым разам апавядае пра літоўцаў усходу Беларусі.
Артыкул Ганны Севярынец: чаму пасварыліся Міцкевіч і Пушкін.
Першыя аўтамабілі Беларусі — аматары аўтагісторыі знойдуць сабе сваё.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы.

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB