Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

e-часопiс

“Наша Гісторыя” № 8 (13) — 2019. Электроннае выданьне

  • Часопісы > 2019
  • Код тавару: 6593
  • Год: 2019
  • Аўтар(ы):
  • Тып выданьня: e-часопiс
  • Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»
PDF
5.00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Доктар гістарычных навук Сяргей Токць напісаў пра тое, што адбывалася на яго малой радзіме — і якая ж прыгожая гэтая радзіма. Артыкулам мы распачалі новую рубрыку «Нацыянальная геаграфія», і я спадзяюся, што яна не будзе пуставаць. Пішыце ў яе і вы.

Ізноў цікавенны артыкул Сяргея Астанковіча — гэтым разам пра тое, як філосаф Джэрамі Бентам працаваў у беларускім Крычаве. Менавіта там, у назіраннях за нашымі і сваімі суайчыннікамі, у яго і нарадзілася ідэя паноптыкума.

«Гэта маглі быць дзясяткі Чарнобыляў» — артыкул пра тое, дзе ў Беларусі стаяла савецкая атамная зброя і што з ёй адбывалася, напісаў аналітык Ягор Лебядок.

Одры Хёпберн: зорка кіно, але не шчаслівы ў прыватным жыцці чалавек? Чаму так?

Ганна Севярынец, артыкулаў якой, ведаю, многія чакаюць, гэтым разам піша пра Чэхава і пра тое, дзеля чаго ён паехаў на Сахалін.

Пастаянным чытачам «Нашай гісторыі» лішне рэкамендаваць артыкулы Андрэя Скурко. Гэта заўсёды захапляльна. Гэтым разам ён адштурхоўваецца ад новай кнігі гісторыка Аляксея Талочкі пра Русь перыяду яе пачаткаў. Насуперак традыцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі, Талочка бачыць у Русі даўладзімірскай, да моманту хрышчэння, проста гандлёвую карпарацыю па продажы рабоў.

Сярод вядомых гісторыкаў у аўтарах гэтага нумара — Святлана Куль-Сяльверстава. Піша яна аб прыгодах беларускага календара.

А кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок піша пра тое, як нямецкія спецслужбы выкарыстоўвалі дзяцей-дыверсантаў. Партызаны ж гэтых малых расстрэльвалі няшчадна…

Пах чабаровы: чабор і яго месца ў сімвалічным беларускім каноне. Хто пра такое можа напісаць? Правільна здагадваецеся, доктар гісторыі Алесь Белы.

Сярод іншых артыкулаў: Ялта: як вялікія дзяржавы дзялілі Еўропу. Розныя мэты, розная логіка, але ўсё залежала ад сілы

Торвальд, які (не) хрысціў Полацк.

Цывілізацыя мяняе адрас. Як людзі шукалі за акіянам долары і свабоду. Піша Андрэй Вашкевіч

Картаплянікі. Сямейны рэцэпт з татарскімі каранямі.

Кісель. І сон па раскладзе. Як жыў апошні кароль Рэчы Паспалітай пры канцы жыцця

Ці бамбілі савецкія самалёты ўжо вызвалены Мінск? Палёт італьянца ў Беларусі. Загадку разгадаў падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.

І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «Апошні вампір» і «Пластыляндыя». 

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB