Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

e-часопiс

“Наша Гісторыя” № 9 (14) — 2019. Электроннае выданьне

  • Часопісы > 2019
  • Код тавару: 6594
  • Год: 2019
  • Аўтар(ы):
  • Тып выданьня: e-часопiс
  • Выдавец(тва): ПВУП «Суродзічы»
PDF
5.00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

Карона Вітаўта: нечаканым адкрыццём пра яе дзеліцца кандыдат гістарычных навук з Масквы Сяргей Палехаў. Вітаўт і стаў цэнтрам гэтага нумара. 

Элем Клімаў: чалавек, які зняў беларускі апакаліпсіс. Нарыс пра яго напісаў Аляксей Бацюкоў. 

Гісторыя Homo sapiens завяршаецца? Ён можа стаць рабом вышэйшага інтэлекту. Пра новую кнігу Юваля Харары піша Максім Маханькоў. 

Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя. Піша Ганна Севярынец. 

Без бензіну, запчастак і дысцыпліны. «Непобедимая и легендарная» на маршы ў Заходнюю Беларусь. Рассакрэчаныя дакументы пра стан Чырвонай арміі ў 1939 годзе публікуе Зміцер Дрозд. 

Чаму кіраўнікі дзяржаў не заўважаюць, недаацэньваюць відавочныя пагрозы? Чаму, напрыклад, савецкі дыктатар Іосіф Сталін перад пачаткам вайны СССР з Германіяй у чэрвені 1941 года быў такім сляпым? За апошнія дзесяцігоддзі рассакрэчана і апублікавана шмат дакументаў, датычных Другой сусветнай вайны. Дзякуючы гэтаму многае стала больш зразумелым, у тым ліку і псіхалагічныя моманты. Пра гэта піша ў сваім артыкуле Ігар Лялькоў. 

Падзабыты герой Андрэй Вусаў: рэкорд танкіста-беларуса дагэтуль непераўзыдзены. 

Чарговы артыкул найлепшага знаўцы беларускай і літвінскай кухні доктара гісторыі Алеся Белага: гэтым разам пра рыбу-сяляву, гарачы шакалад і клёцкі з душамі. 

А таксама пра падпольную семінарыю, якая існавала ў савецкі час у Ляхавіцкім раёне, пра бунт у Барысаве, пра цуд ва Уруччы — парк валуноў, пра дзеяча, якому зоркі Давіда бачыліся ў рашотках мінскіх балконаў. І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы: гэтым разам «СуперБеларусь» і «Пластыляндыя».

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB