Асноўныя тэмы гэтага нумара:
— лёс Праваслаўнай царквы і яе іерархіі пад уладай камуністаў;
— як нашыя продкі ўдзельнічалі ў заваяванні Расіяй Сібіры;
— як сёння жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава;
— як фіны адстаялі сваю незалежнасць ад СССР у часы Зімовай вайны 1939—1940 гадоў;
— жыццё, кар'ера і недарэчная смерць славутага лётчыка, нашага земляка Сяргея Грыцаўца;
— у чым геній славутага мастака родам з нашых Смілавічаў Хаіма Суціна;
— успаміны пра савецкі суд над "валютчыкамі і фарцоўшчыкамі" і рэфлексіі адносна гэтай чыста савецкай з'явы;
— лёс паэта і літаратурнага чыноўніка Андрэя Александровіча — хлопчыка з галоднай мінскай Пярэспы, які дапамагаў круціць жорны рэпрэсій, але і сам у іх патрапіў;
— 10 мясцінаў Швецыі, якія варта наведаць беларусам, бо яны звязаныя і з беларускай гісторыяй;
— гісторыя і сучаснасць беларускага крупніка — самага старога з еўрапейскіх мядовых лікёраў;
— што налівалі ў самым старым беларускім бары — слонімскім кафенгаўзе;
— гродзенская пячатка, якая ставіць тлустую кропку ў дыскусіі адносна спрэчнага пытання з ранняй гісторыі гэтага горада;
— драўляныя дзверы са следам Божай Маці, знойдзеныя ў Ружанах;
— коміксы.