Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

e-часопiс

“Наша Гісторыя” № 3 (20) — 2020. Электроннае выданьне

PDF
5.00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

Ленін — вось хто стаў цэнтральнай постаццю новага нумара «Нашай гісторыі». 

Пра Леніна і яго рэвалюцыю піша Андрэй Скурко, а пра марксізм усходні і заходні — Анатоль Сідарэвіч.

На што яшчэ звярнуць вашу ўвагу?

Для мяне адкрыццём сталі Трашчычы (ніколі там не бываў раней). Гэта родная вёска Лява і Міколы Гарошкаў, каля Міра. Вельмі даўно асяродак беларускасці, цікава. Туды выправіліся выдатныя беларускія гісторыкі Сяргей Грунтоў і Зміцер Віцько.

Ласось — мы ўсе яго любім, але я не ведаў многіх фактаў пра ласося ў Беларусі, якія сабраў доктар гісторыі Алесь Белы. І міла: жыхары Астравецкага раёна доўга (і разумна) хавалі ад усіх тое, што гэтая высакародная рыба па-ранейшаму прыходзіць на нераст у асобныя рачулкі паўднёвага захаду Беларусі.

Класны падарожны рэпартаж маем — гэтым разам з Сардзініі (дай божа, каб яе мінімальна зачапіў каранавірус).

Міні-адкрыццё зрабілі Валянцін Голубеў і Лявон Баршчэўскі. Выяўляецца, тэлеграма кайзеру Вільгельму, адпраўленая Радай БНР, да адрасата не дайшла.

Балгарыя: гэтая краіна ўжо паўтара стагоддзя вагаецца між Расіяй і Захадам. Не па сваёй віне.

Сардэчнае эсэ чалавека каранямі з Полаччыны пра пагалоўшчыну — як у крывіцкім краі гадавалі свіней, і што гатавалі са свініны. Чытаеш і ўспамінаеў даўнія часы.

Як сын стваральніка «Фабрыкі літоўскіх вяндлін» з Баранавіч палёг у Катыні — мусім ведаць гэтыя старонкі «Нашай гісторыі».

Заходнебеларуская адысея — гэта пра Аляксея Карпюка піша вядомы чалавек і выдатны аўтар Алесь Кіркевіч. 14 красавіка Карпюку споўнілася б 100 гадоў.

Да ліку аўтараў часопіса далучыўся пісьменнік Андрэй Лютых — напісаў нам пра рэвалюцыйную Вільню.

А аматарам класічнай гісторыі — артыкул Аляксея Казленкі пра гладыятараў — чалавечае ахвярапрынашэнне, якое стала папулярным шоу.

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB