Тэма #3-2020 — дроны. У нумары:
Расследуюць дзеці: выкраданне скарбу князёў Манцівілаў
Комікс «Атака дронаў»
Параўналка: знайдзі 15 адрозненняў
Пахімічым: вырабляем каштоўны мінерал
Крутая настолка «Гонка дронаў»
Прыгожы постар. Мара!
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.