Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

e-часопiс

“Наша Гісторыя” № 4 (21) — 2020. Электроннае выданьне

PDF
5.00 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу

Эпідэміі ў розныя эпохі, жыццё да Міндоўга: як выглядала ранняя Літва і 1945 — усё гэта тэмы новага нумара «Нашай гісторыі». 

Пра раннюю Літву піша спецыяліст па гэтым перыядзе — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

З іншых матэрыялаў звярну ўвагу на артыкул Валера Каліноўскага пра «Чатыры каханні Барыса Кіта».

А таксама на артыкул Сяргея Астанковіча пра Паўла Растаргуева, які даследаваў беларускія гаворкі Севершчыны, гэтага далёкага ўсходу беларускага масіву.

І яшчэ — на біяграфію Яна Паўла ІІ, якую напісаў Андрэй Вашкевіч. 

Калі мы рыхтавалі гэты нумар, то ў рэдакцыйным калектыве спрачаліся: ці не варта ў сітуацыі, калі межы з усіх бакоў закрытыя, а людзі вымушаныя абмежаваць не толькі паездкі, але і штодзённыя кантакты, часова адмовіцца ад нашай традыцыйнай рубрыкі «Турыстычныя кірункі»? Можа, такая інфармацыя ў цяперашніх умовах недарэчы?

Але прыйшлі да думкі: усё ж такі трэба гэта пакінуць! Чалавецтва вытрымае гэтае выпрабаванне, а свет неўзабаве зноў стане адкрыты. Свет такі прыгожы ў сваёй разнастайнасці — гэтае часовае закрыццё межаў так востра нам пра гэта нагадала.

У гэтым нумары часопіса Андрэй Дзмітранок піша пра Рым — сталіцу Італіі, краіны, якая пакуль найбольш церпіць ад новай заразы. А Сяргей Грунтоў — пра Спіш, горны раён на мяжы Польшчы і Славакіі, які мінулым летам прайшоў з канца ў канец пешкі.

Каранавірус, як нішто іншае, нагадвае нам, наколькі важныя для сучаснага чалавека звычайная камунікацыя, магчымасць некуды паляцець, паехаць, пайсці, сустрэцца, пагаварыць. Самыя простыя і будзённыя, здавалася б, у цяперашнім свеце магчымасці, а ўсё ж і яны часам аказваюцца, як пісаў класік, «як здароўе тое: не цэнім, маючы, а страцім залатое — шкада…».

Беспрэцэдэнтная за сто гадоў, ад часоў лютавання грыпа-«іспанкі» ў 1919—1920 гадах, пандэмія прымусіла свет хоцькі-няхоцькі адмяніць ці перанесці ўсе масавыя мерапрыемствы, нават такія, якія дагэтуль не праводзіліся толькі падчас сусветных войнаў, накшталт Алімпійскіх гульняў. Адной са шматлікіх ахвяраў такога кшталту могуць стаць і запланаваныя на май юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю заканчэння ў 1945 годзе баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Але мы міма гэтай даты прайсці ніяк не можам. Таму тэма нумара ўсё ж менавіта яна (артыкулы Андрэя Акушкі на старонках 4—16). Разам з эпідэміямі — куды ад іх сёння дзецца! — у беларускім і сусветным гістарычным кантэксце (артыкулы Андрэя Скурко і Аляксея Казленкі на старонках 19—27).

У «Нашай страве» гэтым разам — пернікі, факты пра якія сабраў доктар гісторыі Алесь Белы. А яшчэ — сырніца з сям'і незабыўнай Таццяны Сапач. І рымская карбанара.

А ў «Разборы карціны» — «Вершнік» (насамрэч, вялікалітоўскі) Рэмбранта.

Ну і комікс — для тых, хто любіць коміксы.

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB