Тэма #4-2020 — вірус. У нумары:
Комікс «Вірус»
Крутая настолка «Асцярожна: вірус!»
Расследуюць дзеці: У школе ўкралі сейф
Лабірынт: знайдзі правільны шлях
Пахімічым: робім мыла самі
Прыгожы постар. Тормаз!
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.
Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75080 (ведамасны 750802).