Лета! І новыя прыгоды Ціма і Мары! Яны шукаюць скарбы. І вырабляюць крышталі. І расследуюць сакрэт каляровых брыльянтаў.
Тэма #5-2020 — скарбы. У нумары:
Комікс «Скарб у падзямеллі»
Крутая настолка «Востраў скарбаў»
Расследуюць дзеці: сакрэт каляровых брыльянтаў
Знайдзі прадметы
Пахімічым: робім крышталі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.
Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75080 (ведамасны 750802).