Выйшаў новы нумар часопіса «Дуду», ужо 7-ы ад часу заснавання.
Казка, вершы, музыка (дзіцячыя песенькі можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, комікс, дзівосы, сюрпрызы — найлепшы падарунак для малых. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы.
Тэма гэтага нумара вельмі летняя — вада. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў. А комікс гэтым разам прыдумаў выдатны фатограф Віктар Малышчыц.
Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75081 (ведамасны 750812).