Кашмар! Газ і Тормаз ідуць на выбары! Чаго яны палезлі ў палітыку? І чым усё гэта скончыцца?
Такая тэма #6-2020.
Акрамя таго, у нумары:
Крутая настолка «Вечарына»
Расследуюць дзеці: Таямніца рукзака з грашыма
Знайдзі 20 прадметаў
Пахімічым: атрымліваем вадарод
Прайдзі лабірынт
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.