Чым можа быць небяспечнае «Салодкае жыццё»? Пра новыя прыгоды каманды чытайце ў коміксе «Бітва прафесараў».
Акрамя таго, у нумары #7-2020:
– Крутая настолка «Гэта мая цукерка!»
– Цікавінкі пра слодычы
– Гатуем пончыкі!
– Дапамажы дзятлу дабрацца да чарвячка!
– Расследуюць дзеці: Хто скраў пончыкі.
– Конкурс малюнкаў і фотак!
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.