Тэма нумара #10-2020 — усё пра хмарачосы!
– Класны комікс «Чорная вежа»
– Захапляльная настолка «Мышыныя норкі»
– Пра самыя старыя, самыя высокія і самыя незвычайныя хмарачосы — у цікавінках
– Гатуем шакаладную кілбасу!
– Дапамажы дабудаваць дом!
– Расследуюць дзеці: «Крадзеж у ліфце»
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.