Тэма нумара #11-2020 — віртуальная рэальнасць!
– Прыгодніцкі комікс «Сустрэча з Валадаром Механікусам»
– Незвычайная настолка «Каляровыя парталы»
– Калі прыдумалі віртульную рэальнасць і навошта яна каровам — даведаемся ў цікавінках
– Робім імбірнае печыва!
– Дапамажы Святому Мікалаю даставіць падарункі!
– Расследуюць дзеці: «Лабірынт у палацы»
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.