Тэма нумара #12-2020 — снег і лёд!
– Захапляльны комікс «Кароль Ледавік Трынаццаты»
– Крутая настолка «12 месяцаў»
– Цікавінкі: дзе выпадае каляровы снег і якое дачыненне мае ледавік да лядоўні
– Гатуем швейцарскі рулет!
– Знайдзi 10 адрозненняў!
– Расследуюць дзеці: «Таямніца сняжынак»
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.