У № 1/2021 "Нашай гісторыі":
— Іван Мележ, які ўсіх здзівіў: стаў класікам беларускай літаратуры, калі вялікіх твораў ад яго ніхто не чакаў;
— Што нам дала гістарычная Літва?;
— Надбярэзінская засцянковая шляхта на прыкладзе адной сям'і;
— "Нічога не бойся, я загіну дзеля перамогі": аповед пра неймаверныя выпрабаванні і натхняльную стойкасць бабулі, запісаны ўнучкамі;
— Анёл і змей, чарапы і сэрцы: знакі памерлых на хрысціянскіх могілках;
— Жніво Міхася Сеўрука: самая беларуская карціна міжваеннай Польшчы;
— Савецкая блакада Берліна ў 2-й палове 1940-х: як Захад паказаў сваю рашучасць у крытычны момант;
— Берлін — горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя;
— Табакеркі супраць цара і чорта: як модны аксесуар зрабіўся інструментам прапаганды;
— Калдуны: татарскія, беларуска-ліцвінскі і габрэйскія;
— Фрагменты літоўскай Атлантыды: архіў унікальных замалёвак, зробленых рукой гетмана Януша Радзівіла;
— Усяслаў Чарадзей, які выстаяў;
— З-пад Шчорсаў — у Сібір: як беларусы з Наваградчыны будавалі сваё жыццё за тысячы кіламетраў ад родных мясцін.
Сярод аўтараў нумара — Андрэй Скурко, Алег Дзярновіч, Юрый Тамковіч, Маргарыта і Валерыя Храмчанкі, Сяргей Грунтоў, Надзея Вусава, Андрэй Акушка, Ягор Хаванскі, Алесь Белы, Мікола Волкаў, Кірыл Карлюк, Генадзь Семянчук, Галіна Кавальчук.