Тэма нумара #1-2021 — прафесіі будучыні!
– Цікавы комікс «Небяспечны эксперымент»
– Настольная гульня «Касмічная папялушка»
– Цікавінкі: якія працы будуць запатрабаваныя ўжо праз дзесяць-дваццаць гадоў? Выбірайце, якая падабаецца найбольш!
– Гатуем духмяныя булачкі з карыцай, якія проста таюць у роце!
– Знайдзi 15 прадметаў!
– Расследуюць дзеці: «Загадка чыпа RR1419»
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.