Тэма нумара #2-2021 — карысныя выкапні!
– Вясёлы комікс «Мінеральныя прыгоды»
– Крутая настолка «Падземныя каралі»
– Які мінерал ёсць у кожным доме і дзе ляжыць залаты запас — даведаемся ў "Цікавінках"!
– Венскае печыва — просты і смачны рэцэпт
– Расследуюць дзеці: «Хто ўкраў ракаскарпіёна»
– Хітрыя загадкі, цікавыя заданні і конкурс малюнкаў
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.