Тэма нумара #3-2021 — метро!
– Круты плакат з Газам
– Цікавая настолка «Метро 2035»
– Пра самае доўгае, самае глыбокае і самае люднае метро даведаемся ў "Цікавінках"
– Сочнікі — смачны і карысны пачастунак
– Расследуюць дзеці: «Загадка жэтончыкаў на метро»
– Анекдоты, заданні і кемікі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.