Тэма нумара #4-2021 — вандроўка ў часе!
– Круты комікс пра новыя прыгоды герояў
– Захапляльная настолка «Адважны рыцар»
– Ці бываюць "падводныя" рыцары? Чытаем у "Цікавінках"
– Новая рыбрыка "На стылі". Бандана — трэнд сезона
– Расследуюць дзеці: «Крадзеж у замку»
– Анекдоты, заданні і кемікі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.