Тэма нумара #5-2021 — интэрнэт!
– Комікс пра новыя прыгоды герояў — гэтым разам у Найлепшаляндыі
– Вясёлая настолка «Цік Ток»
– Цікавінкі пра інтэрнэт
– Стыль оверсайз — як насіць?
– Расследуюць дзеці: «Золата для касмічнага інтэрнэту»
– Анекдоты, заданні і кемікі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.