Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі" (6/2021). У ім:
– "Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду": лёсы Козел-Паклеўскіх, пяцёх братоў-паўстанцаў;
– Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію;
– Трэці народны: Кандрат Крапіва, які рэдка адкрываў сваю асабістую ракавіну;
– Псіхолаг Віктар Франкл: як выжыць у турме;
– Горад засынае, прачынаецца мафія: калі брэндам піцы Італія ганарыцца, то мафія, "камора", "ндрангета" — боль і пляма на рэпутацыі;
– М'янма: чаму там уладу трымае армія;
– Вясёлае жыццё савецкага марака: першыя вялікія грошы беларус Ігар Таркан зарабіў яшчэ курсантам мараходнага вучылішча;
– Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах;
– Мёртвая рука: чым кіраваліся кіраўнікі Захаду ў апошнія гады перад распадам СССР і чым будуць кіравацца ў падыходах да цяперашняй Расіі?
– Верхняя Лужыца: карэнныя славяне Нямеччыны;
– "На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся": гісторыя жыцця стогадовага ветэрана Другой сусветнай вайны;
– Агуркі: няспелая паўднёвая ягада на беларускім стале.
Аўтары нумара: Віталь Чырвінскі, Васіль Герасімчык, Павел Навуменка, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Андрэй Дынько, Ігар Таркан, Максім Маханькоў, Сяргей Грунтоў, Андрэй Вашкевіч, Антон Рудак, Алесь Белы.