Тэма нумара #6-2021 — канструктары!
– Новы комікс: героі сустракаюць Звар'яцелага канструктара
– Цікавая настолка «Самы спрытны кранаўшчык»
– Якімі былі першыя канструктары і якія яны бываюць цяпер — чытайце ў Цікавінках
– Рубрыка "На стылі": худзі
– Расследуюць дзеці: «Таямніца Містара Голда»
– Анекдоты, заданні і кемікі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.