У нумары 7/2021 "Нашай гісторыі":
– "Воласць трайной экзекуцыяй мучаюць...": як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І над Карлам ХІІ;
– Парадаксальны Пётр. Факты пра першага імператара Расіі, які змяніў расклад сілаў ва Усходняй Еўропе;
– "Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы". Юлія Чарняўская ўспамінае пра свайго дзеда, паэта Васіля Вітку;
– Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша;
– Бабоўня Капыльскага раёна: божыя людзі пад цёмным небам;
– "З гонтай мы найбольш намучаліся..." Алесь Белы расказвае, як будаваў у традыцыйным стылі сваю сядзібу "Марцінова Гусь" у Люцынцы на Валожыншчыне;
– "Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам". Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы;
– Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання;
– Байкал: падарожжа на востраў шаманаў;
– "Народ ідзе, як мак цвіце": пра забароненую кветку;
– "Прыйшлі ноччу, завялі за пуню...": крымінальная Лепельшчына пачатку 1920-х гадоў;
– Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха: майстэрства вясковых трапных мянушак.
Сярод аўтараў нумара: Мікола Волкаў, Андрэй Скурко, Юлія Чарняўская, Сяргей Грунтоў, Святлана Воцінава, Алесь Белы, Аляксандр Пашкевіч, Таццяна Свянцецкая, Валерый Тухта, Яўген Лебедзь.