Тэма нумара #7-2021 — моры і акіяны!
– Новы комікс: «Прыгоды ў акіяне»
– Захапляльная настолка «Глыбіня»
– Мора без берагоў і планеты-акіяны — чытайце ў Цікавінках
– Рубрыка "На стылі": джынсы ў стылі пэчворк
– Расследуюць дзеці: «Загадка марскога скарбу»
– Анекдоты, заданні і кемікі
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.