Тэма нумара #10-2021 — дыназаўры!
– Новы комікс: «Сустрэча з дыназаўрамі»
– Цікавая настолка «Беражыся метэарыта»
– Пра самага маленькага і самага вялікага дыназаўраў чытайце ў Цікавінках
– Рубрыка "На стылі": аб’ёмны рукаў
– Расследуюць дзеці: «Таямнічы Вялікі Яшчар»
– Загадкі, анекдоты і заданні
«Асцярожна: дзеці!». Галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — ізноў разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.